3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
У дзень урачыстага адкрыцця "Славянскага базару" працу пачаў міжнародны прэс-цэнтр
Віцебск прымае гасцей "Славянскага базару". Аб юбілейным фестывалі ў тэле- і радыёэфірах, інтэрнэт-парталах, на старонках газет і часопісаў распавядуць прадстаўнікі больш як 7 дзясяткаў СМІ розных краін. Сёння па традыцыі ў дзень урачыстага адкрыцця фестывалю працу пачаў і міжнародны прэс-цэнтр. Падчас фестывалю тут будуць праходзіць сустрэчы с зоркамі. Сёння на пытанні адкажа Мікалай Баскаў - у Віцебску запаліцца яго імянная зорка. У дзень адкрыцця на "Славянскім базары" зарадзілася яшчэ адна традыцыя - уручэнне пашпартоў валошкавага колеру. Так адзначаць людзей, якія прысвяцілі фестывалю больш як 14 гадоў. Сёння дакумент уручылі заслужанай артыстцы Беларусі Алене Спірыдовіч.
Фэст "На сямі вятрах" - у рамках фестывалю
І ўжо гэтымі хвілінамі на "Славянскім базары" стартуе фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах". У Віцебск прыехалі вулічныя музыканты, танцоры, майстры светлавога шоу. Сёлета сярод лакацый і водная роўнядзь Заходняй Дзвіны. На прагулачным цеплаходзе гасцей чакаюць яркія шоу.