3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У лясгасах Беларусі рыхтуюцца высаджваць маладыя дрэвы
Лясгасы па ўсёй краіне ў чаканні высадкі маладога лесу. Спецыялісты ўжо пачалі падрыхтоўку зямель. Самыя папулярныя віды дрэў для аднаўлення лясных масіваў - хвоя, елка, бяроза, ясень, клён і дуб. Так, у гадавальніку Бярэзінскага лясгаса ўжо рыхтуюць да перасялення тысячы саджанцаў. Вільгаці ў глебе дастаткова, таму спецыялісты ўпэўнены, што маладняк прыжывецца. Каранёвую сістэму апрацоўваюць спецыяльным растворам, які дапаможа захаваць вільгаць да моманту перасадкі.
У пасадцы маладога лесу ўзяць удзел змогуць усе, хто жадае. Акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе з 9 па 16 красавіка.