3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
У Лідскім раёне абваліўся пралёт неэксплуатуемага моста цераз Нёман - ёсць пацярпелыя
Надзвычайнае здарэнне ўЛідскім раёне. Там абваліўся пралёт неэксплуатуемагамоста церазНёман.
Інцыдэнт адбыўся 8 студзеня ў 10:23 каля вёскі Тосіна. У выніку падзення пліты траўміраваныдва чалавекі, якія праводзілі дэмантаж моста. У вадзе апынуўся экскаватар з машыністам.
Ратавальнікі транспартавалі двух пацярпелых пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы. Група выратавання на водах дастала рабочага з экскаватара. Усевыратаваныя шпіталізаваныя. Прычына здарэння высвятляецца.