3.79 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Прадстаўнікі мэрыі і кіраўнікі камунальных службаў Мінска на дзень адмовіліся ад аўто
Дзень без аўто ў Мінску стартаваў з велапрабегу. Удзел прынялі прадстаўнікі мэрыі і кіраўнікі камунальных службаў горада. На старце былі і электрадэвайсы. Зялёны прабег прайшоў уздоўж праспекта Пераможцаў. Сёння сталічныя аўтааматары могуць бясплатна ездзіць на ўсіх відах грамадскага транспарту. Для гэтага неабходна прад'явіць правы і тэхпашпарт. Ілья Цвяткоў акунуўся ў экаатмасферу.
Дзень без аўто з клопатам пра экалогію і асабістае здароўе
Традыцыйным велапрабегам пачаўся ў Мінску дзень без аўто. Майстар-клас ад прадстаўнікоў мэрыі і камунальных службаў - велабайкераў са стажам.
Стартавай лакацыяй стала пляцоўка ля храма-помніка ў гонар Усіх Святых.
Дыстанцыю даўжынёй больш за 10 кіламетраў уздоўж праспекта Незалежнасці пераадолелі прыкладна за паўгадзіны. Заезд падтрымалі кіраўнікі буйных сталічных прадпрыемстваў і мінскія эколагі.
На старце сёння былі і электрадэвайсы. Зялёны прабег на гіраскутарах, манаколах і самакатах прайшоў па веладарожцы ўздоўж праспекта Пераможцаў.
Перамяшчэнне на чатырохколавых дазваляецца. Але сёння - прыярытэт транспартным сродкам з электрарухавікамі. Зялёная хваля і аўтааматарам, якія ў гэты дзень аддалі перавагу грамадскаму транспарту. Праезд бясплатны. Галоўнае - не забыць дакументы на права кіравання аўтамабілем і тэхпашпарт.