3.71 BYN
3.00 BYN
3.41 BYN
У Мінску развіталіся з Аляксеем Аўраменкам
У Мінску сёння развіталіся з міністрам транспарту і камунікацый Аляксеем Аўраменкам. На цырымоніі прысутнічалі сябры і калегі, члены ўрада і парламентарыі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны. Сярод першых быў ускладзены вянок ад Прэзідэнта. У памяці кожнага Аляксей Аўраменка застанецца прафесіяналам сваёй справы, адданым краіне і народу.
Аляксей Аўраменка раптоўна памёр у ноч на 5 ліпеня на 47-м годзе жыцця. Ён пахаваны на Усходніх могілках Мінска.