У Мінску расце бяроза ў асеннім убранні
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Вечназялёныя бываюць не толькі елкі і хвоі. У самым цэнтры сталіцы не скінула сваю лістоту бяроза. Дрэва ў залатым убранні расце насупраць галоўнай ёлкі каля Палаца Рэспублікі. Нягледзячы на надыход зімы, бяроза не ўпала ў спячку. Прычын для запозненай вегетацыі, на думку навукоўцаў, некалькі. Адна з іх - яркае штучнае асвятленне. Магутная лямпа знаходзіцца побач з дрэвам і падаўжае светлавы дзень.
Для жыццёвых працэсаў дрэва такое зрушэнне пары года не вельмі карыснае. Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што яно ўжо прыстасавалася да асаблівага гарадскога клімату і павінна аднавіцца вясной.







