3.78 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
У Мінску адбыўся маштабны кангрэс патрыятычных сіл Беларусі
Грамадзянская супольнасць у Беларусі бярэ актыўны ўдзел у падрыхтоўцы правядзення рэферэндуму па змяненнях і дапаўненнях у Асноўны закон нашай краіны. Сёння ў Мінску па ініцыятыве Ліберальна-дэмакратычнай партыі адбыўся маштабны кангрэс патрыятычных сіл краіны. Больш як 1000 чалавек, сярод якіх вядомыя палітолагі, мастакі, музыканты прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, сабраліся разам, каб пацвердзіць сваю прыхільнасць эвалюцыйнаму развіццю Беларусі.
Маштабны кангрэс патрыятычных сіл Беларусі выклікаў вялікую цікавасць за мяжой. Удзельнікі атрымалі больш як 30 вітальных лістоў і відэазваротаў ад прадстаўнікоў розных краін свету. У зале прысутнічала вялікая дэлегацыя прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з Літвы. Гэта ў тым ліку сведчыць пра тое, што ў Беларусі шмат сяброў за мяжой, нягледзячы на разнастайныя спробы дыскрэдытацыі.