3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
У Мінску супрацоўнікі аўтаінспекцыі арганізавалі кветкавыя патрулі
Прычына спынення - віншаванні з надыходзячым святам вясны. Сёння ў Мінску супрацоўнікі аўтаінспекцыі арганізавалі кветкавыя патрулі. Дзяўчынам і жанчынам-аўтааматарам дораць зарад пазітыву і добрага настрою і жадаюць толькі камфортнага і бяспечнага ваяжу па сталічных дарогах.
Інспектары нагадваюць аб захаванні правілаў дарожнага руху. Пры гэтым адзначаюць, згодна са статыстыкай, сталічныя аўталэдзі - самыя адказныя вадзіцелі.