3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Мінску стартаваў месяц па навядзенні парадку
Акцыя па добраўпарадкаванні двароў, азеляненні гарадскіх вуліц, рамонце дарог у спальных мікрараёнах прадоўжыцца да канца кастрычніка. За гэты перыяд Мінскзелянбуд высадзіць 5 тысяч дрэў і 10 тысяч кустоў у кожным раёне горада, а таксама ўздоўж кальцавой дарогі. Новыя алеі з'явяцца ў Ленінскім, Заводскім, Савецкім раёнах. Пасадкі таксама запланаваныя ў парках Перамогі і "Курасоўшчына", каля Цнянскага вадасховішча.
Раённыя камунальныя арганізацыі запрашаюць гараджан прыняць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый і прыбіранні пажоўклага лісця. Суботнікі будуць арганізаваны кожны тыдзень ва ўсіх раёнах сталіцы.















