3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У Мінску завяршыла працу міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню
У Мінску завяршыла працу міжнародная канферэнцыя высокага ўзроўню "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху".
Прадстаўнічае мерапрыемства было арганізавана пад эгідай МЗС Беларусі і АБСЕ з удзелам кіраўнікоў профільных структур ААН, Інтэрпала, Савета Еўропы, СНД, АДКБ. Палітыкі і эксперты шукалі адказы на надзённае пытанне: як скарыстацца магчымасцямі лічбавай эпохі і пры гэтым гарантаваць бяспеку грамадства, бізнесу і грамадзян? Абмеркавалі выкананне абавязацельстваў АБСЕ па барацьбе з тэрарызмам, а таксама партнёрства дзяржаў у гэтай сферы, іх нацыянальны вопыт. Усе без выключэння адзначылі актуальнасць і своечасовасць ініцыятывы Беларусі ў арганізацыі такой тэматычнай канферэнцыі.















