У Магілёве аднавілі Пакроўскі храм
Беларусь захоўвае гістарычную памяць, культуру і духоўную спадчыну. А спіс матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцяў папаўняецца новымі. Напярэдадні ў Магілёве асвяцілі Пакроўскі храм. Ён адноўлены на месцы былой царквы 17-га стагоддзя, у парку Падміколля па фатаграфіях і малюнках. Пры будаўніцтве захоўвалі тэхналогіі, паводле якіх калісьці ўзводзіліся храмы. Для вернікаў адкрыццё стала доўгачаканай падзеяй.
Веніямін, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: Ёсць патрэбнасць душы чалавечай і, адгукаючыся на яе, будуюцца храмы. Людзі праяўляюць ініцыятыву, і сённяшні храм, які ў Магілёве, узноўлены, гэта і сувязь з гісторыяй, і захаванне духоўнай спадчыны.
У гонар асвячэння храма прайшоў хрэсны ход і святочнае набажэнства.







