3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
У палове жылых дамоў сталіцы стала ўжо цёпла
Заўтра падключэнне ацяплення ва ўсім жылфондзе плануецца завяршыць. Да пачатку зімовага перыяду праведзены таксама рамонт дахаў і стыкаў, уцяпленне сценавых панэляў. Усе 48 жыллёва-эксплуатацыйных участкаў атрымалі пашпарты гатоўнасці.
Дарэчы, у выхадныя ў метэапрагнозах - павышэнне тэмпературы да + 17 градусаў. Таму ў гэты перыяд магчымы перавод камунальнай сістэмы ў рэжым працеплівання.















