3.68 BYN
3.06 BYN
3.48 BYN
Напярэдадні гадавіны аварыі на ЧАЭС удзельнікі аўтапрабегу адправіліся ў Гомельскі рэгіён
Гэтымі днямі беларусы ўспамінаюць чарнобыльскую трагедыю. З таго страшнага моманту прайшло ўжо 35 гадоў.
Аўтапрабег, прысвечаны гадавіне чарнобыльскай катастрофы
Напярэдадні гадавіны аварыі ў Гомельскі рэгіён адправіліся ўдзельнікі патрыятычнага аўтапрабегу. 24 красавіка яны наведалі зону адчужэння, дзе адбылася экскурсія па тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
25 красавіка ўдзельнікі аўтапрабегу пабывалі з экскурсіяй на Гомсельмашы, а таксама наведалі палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў. А ў гэтыя хвіліны патрыёты Беларусі знаходзяцца ў Музеі стараверства і беларускіх традыцый у Ветцы. Усяго калона пераадолее каля паўтысячы кіламетраў, амаль палова з якіх - па мясцінах, дзе пасля аварыі нікога не было.