3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
У прыёмнай пры Савеце Рэспублікі сустрэчы будуць праходзіць згодна з папярэднім запісам
Працягвае працу і грамадская прыёмная пры Савеце Рэспублікі. Сёння сустрэчу з грамадзянамі па пытаннях праекта Канстытуцыі з 11 да 14 гадзін правядзе Віктар Лісковіч. Сенатар курыруе сферы адукацыі, навукі, культуры і сацыяльнага развіцця.
А з 14 да 17 гадзін ўнесці свае прапановы і задаць пытанні можна будзе Сяргею Рачкову, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
У сувязі з вялікай колькасцю ахвочых звярнуцца ў грамадскую прыёмную сустрэчы будуць праходзіць згодна з папярэднім запісам. Тых, хто запісаўся, чакаюць па адрасе Кірава, 47.