3.79 BYN
2.98 BYN
3.41 BYN
У Рэспубліканскім доме моладзі адбыўся дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі"
Аб генацыдзе і кансалідацыі беларускага грамадства ішла размова прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, Генпракуратуры з удзелам моладзі і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
У Рэспубліканскім доме моладзі дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі стаў адным з важных элементаў старту патрыятычнага праекта "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Акрамя гэтага, Саюз моладзі прэзентаваў абноўленую версію віртуальнага альбома "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі". Гэтую моладзевую ініцыятыву стварыць нацыянальны альбом памяці тры гады таму 9 Мая на плошчы Перамогі ў Мінску падтрымаў Прэзідэнт Беларусі.
Штогод аб'ядноўваючы па ўсёй краіне сотні тысяч людзей, патрыятычная ініцыятыва перарасла ў нацыянальны праект "Кветкі Вялікай Перамогі" - сімвал непарыўнай сувязі нашых пакаленняў і шчырую падзяку героям, якія падарылі сваім дзецям і ўнукам Вялікую Перамогу, магчымасць спакойна жыць і гадаваць дзяцей пад мірным небам.