У РНПЦ "Маці і дзіця" падарункі ўручыў міністр аховы здароўя
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Акцыя "Нашы дзеці" аб'ядноўвае дзясяткі лакацый у розных месцах Беларусі.
Сёння ў РНПЦ "Маці і дзіця" клопатам і ўвагай акружылі самых маленькіх. З пачатку марафона дабра тут нарадзіліся больш як 140 дзяцей. Рэспубліканскі цэнтр з падарункамі і пажаданнямі наведаў міністр аховы здароўя і ўручыў мамам камплекты для нованароджаных.







