3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
У СНД можа з'явіцца аб'яднаная сістэма СПА
Стварэнне аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны і сумеснай сістэмы сувязі абмеркавалі ў Маскве военачальнікі краін СНД. Удзельнікі правялі аналіз ваенна-палітычнай сітуацыі ў свеце і на межах Садружнасці, далі ацэнку сучасным выклікам і пагрозам. Ваеннае супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці накіравана на дасягненне новага ўзроўню ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы, адлюстроўвае нацыянальныя інтарэсы і сумесныя прыярытэты ў галіне гарантавання бяспекі.
Падзеі апошняга часу сведчаць аб паслядоўным разбурэнні Захадам фундаментальных асноў стратэгічнай стабільнасці і міжнародных інстытутаў бяспекі. Не без вонкавага ўздзеяння ў розных кутках планеты ўзнікаюць ачагі напружанасці, а міжнародны тэрарызм пры падтрымцы ценявых спонсараў па-ранейшаму застаецца глабальнай пагрозай міру. У гэтых умовах усё больш рэальнымі і разнастайнымі становяцца выклікі дзяржавам Садружнасці, што абавязвае нас мець добра абсталяваныя і навучаныя Узброеныя сілы.
Па выніках бакі падпісалі рашэнні для далейшага развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай сферы з улікам як нацыянальных, так і агульных інтарэсаў. Чарговае пасяджэнне начальнікаў генштабаў краін СНД у 2025 годзе адбудзецца ў Беларусі.