3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
У спартакіядзе па прыкладным арыентаванні тры дні спаборнічалі каля 150 чалавек
Імклівасць на двух колах. Рэспубліканская спартакіяда па турысцка-прыкладным арыентаванні сярод моладзі прайшла ў Мінскай вобласці. У трываласці і спрыце тры дні пад Беразіном спаборнічалі каля 150 чалавек. Удзельнікі каманд ад кожнай вобласці праехалі на хуткасць па лабірынце з перашкодамі каля 20 кіламетраў. Гэта пераможцы абласных этапаў чэмпіянату. Уражанні пакінулі ўсе выпрабаванні, у тым ліку крос-паход.
Першае месца з вялiкiм адрывам у зборнай Мiнскай вобласцi. А напрыканцы мая плануецца правесці спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні і сярод дарослых.