У Цэнтральным батанічным садзе НАН час квітнеючых касачоў і півоняў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Здзіўляе сваімі кампазіцыямі Цэнтральны батанічны сад, асабліва зараз, летам. Буянне разнастайных кветак выпадае менавіта на гэты час. Да таго ж супрацоўнікі ўстановы штогод распрацоўваюць на лета каляндар тэматычных мерапрыемстваў і экскурсій, разлічаных на розны густ і ўзрост. Так, гэтым летам спецыялісты сада прапануюць семінар, прысвечаны лекавым раслінам, вандроўкі па пасадках меданосаў і раслін, якія лічаццабіяэнергетыкамі.
Зараз у батанічным садзе час квітнеючых касачоў і півоняў.







