Ва Украіне рыхтуюцца да зносу манумента "Тры сястры"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Ва Украіне пачалі працэдуру дэмантажу манумента "Тры сястры" на мяжы з Расіяй і Беларуссю. Улады Чарнігаўскай вобласці рыхтуюць пакет дакументаў для здымання аб'екта з уліку, далей пачнуць знос помніка. Манумент быў адкрыты 3 мая 1975 года і сімвалізуе сяброўства нашых народаў. "Тры сястры" - і кампазіцыя, і само паняцце зараз непажаданыя кіеўскаму рэжыму. І гэта толькі пачатак. Улады ва ўкраінскім горадзе Крывы Рог плануюць пераназваць каля 400 вуліц, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю. Ёсць адчуванне, што еўрапейскія нацысты ў сваіх спробах больш моцна насаліць Расіі ўладкоўваюць паміж сабою конкурсы прафмайстэрства - хто больш вычварна паздзекуецца з памяці.







