3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
У Віцебску праходзіць рэспубліканскі тэнісны турнір сярод дзяцей ад 10 да 12 гадоў "Залатая ракетка"
Сёння трэці дзень турніру. Пазмагацца ў каманднай барацьбе са зборнай Віцебшчыны прыехалі тэнісісты з Мінска, Магілёва і Светлагорска. Сустрэчы праходзяць у адзіночным, парным і змяшаным разрадах. Каманды складаюцца з шасці чалавек (трох хлопчыкаў і трох дзяўчынак) і змагаюцца за месца ў фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў лістападзе. "Залатая ракетка" праводзіцца ў Беларусі ўжо трэці раз (відэа).