3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Астуджальны душ для асфальту ў спякоту - прадухіліць дэфармацыю дарожнага пакрыцця
Спякота можа нанесці шкоду не толькі расліннасці, але і інфраструктуры. Такдадатковай абароны патрабуе дарожнае пакрыццё. Каб асфальт не плавіўся і не дэфармаваўся, буйныя артэрыі сталіцы з інтэнсіўным рухам паліваюць не менш як 6 разоў на дзень. Астатнія вуліцы таксама не застаюцца без асвяжальных аквапрацэдур. Звычайна ў рэйсы выязджаюць 60 машын, а ў цяперашніх пагодных умовах у паліве гарадскіх вуліц штодня задзейнічаюць 75 адзінак спецтэхнікі.
Астуджальны душ асфальт атрымлівае, калі тэмпература паветра паднімаецца вышэй 25 градусаў.