Ва ўмовах сусветнага дэфіцыту рэсурсаў беларускае жніво ператварылася ў стратэгічны фронт
"Есці хочуць усе!" - гэты тэзіс Аляксандра Лукашэнкі стаў галоўным лозунгам цяперашняй уборачнай кампаніі, якая выключае любыя паўмеры і паблажкі.
Прэзідэнцкі селектар задаў вельма жорсткі тон усёй гарачай пары і пазіцыя непахісная: тэхналагічная дысцыпліна, захаванасць тэхнікі, забеспячэнне кадрамі і палівам павінны быць бездакорнымі. Ва ўмовах сусветнага дэфіцыту рэсурсаў беларускае жніво ператварылася ў стратэгічны фронт, дзе якасць нарыхтоўкі кармоў і аператыўнасць уборкі напрамую фарміруюць падушку бяспекі і суверэнітэт нашай дзяржавы.
На палях гэтымі днямі татальная мабілізацыя сіл. Адначасова з уборкай збожжавых і рапсу, падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых культур працаўнікі палёў вядуць другі ўкос травы. На поўдні яна сакавітая і ў дастатковай колькасці. Важна зладжана правесці ўвесь комплекс работ. Сучасныя метады нарыхтоўкі і кансервацыі дазваляюць захоўваць усе пажыўныя рэчывы, каб у міжсезонне рацыён кароў быў збалансаваным (гл. відэа).







