Ва УУС Мінскай вобласці ўзнагародзілі лепшых супрацоўнікаў
Напярэдадні прафесійнага свята міліцыі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўшаноўвалі лепшых супрацоўнікаў Мінскай вобласці.
Узнагароды ўручалі тым, хто па выніках 2025 года паказаў найвышэйшыя вынікі ў службе. Начальнік УУС вобласці Андрэй Любімаў, віншуючы калег, адзначыў: гэта не проста ўзнагароды, а прафесійнае прызнанне.
Пераходзячыя прызы ўручылі па некалькіх намінацыях. Прыз імя Васіля Дылевіча за высокія вынікі ў крымінальным вышуку дастаўся аддзелу крымінальнага вышуку Дзяржынскага РАУС. Прыз імя Антона Дзяржынскага лепшаму падраздзяленню аховы правапарадку і прафілактыкі з'ехаў у Старыя Дарогі. А аддзяленне крымінальнага вышуку Жодзінскага ГАУС атрымала прыз імя Пятра Каралёва за адданасць службе і высокае майстэрства ў аператыўна-разыскной дзейнасці.







