Ва ўзросце 77 гадоў пайшоў з жыцця былы міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Шымаў

Былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў памёр ва ўзросце 77 гадоў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства эканомікі.
"Пайшоў з жыцця наш калега, былы міністр эканомікі Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Шымаў. Жыццёвы і прафесійны шлях Уладзіміра Мікалаевіча быў прысвечаны служэнню краіне. Узначальваючы з 1996 па 2002 год Міністэрства эканомікі, Уладзімір Мікалаевіч стаяў ля вытокаў стварэння беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі, падрыхтоўкі і рэалізацыі комплексных стратэгічных дакументаў,што спрыялі выхаду эканомікі маладой суверэннай дзяржавы на траекторыю ўстойлівага росту. Асаблівага прызнання заслугоўвае педагагічны талент Уладзіміра Мікалаевіча, які выхаваў у сценах Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта плеяду высокакваліфікаваных спецыялістаў для эканомікі краіны", - адзначылі ў Мінэканомікі.
"Светлая памяць аб выбітным навукоўцы, дзяржаўным дзеячы і настаўніку назаўжды захаваецца ў сэрцах калег, вучняў і ўсіх, хто ведаў Уладзіміра Мікалаевіча Шымава. Міністэрства эканомікі выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім у сувязі з яго смерцю", - сказалі ў міністэрстве.







