Вальфовіч: У Беларусі будзе створана нацыянальная школа па падрыхтоўцы грамадзянскіх пілотаў
У Беларусі будзе створана нацыянальная школа па падрыхтоўцы грамадзянскіх пілотаў для нашых авіяліній. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на юбілейным мерапрыемстве ДТСААФ. Сёння мінскаму добраахвотнаму таварыству садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту - 90. У гонар гэтага ў Ліпках адкрылі музей "Космас". Тут у мініяцюрах можна ўбачыць, як адбываўся запуск Юрыя Гагарына ў космас (відэа).







