3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
Віктар Лісковіч правёў асабісты прыём грамадзян у адміністрацыі Савецкага раёна Мінска
Аказанне меддапамогі, пытанні прававога рэгулявання і будаўнічай сферы. Гэтыя тэмы сёння гучалі падчас асабістага прыёму грамадзян сенатарам Віктарам Лісковічам у адміністрацыі Савецкага раёна Мінска. З пытаннем працаўладкавання звярнуўся 52-гадовы жыхар. Знайсці працу ён не можа з кастрычніка мінулага года. Былі і звароты, якія тычацца дзейнасці прыватных дзіцячых садкоў-школ і кантролю за якасцю адукацыйных паслуг.
Усяго ж па дапамогу да парламентарыя ў вырашэнні праблем сёння звярнуліся каля дзясятка чалавек. Некаторыя звароты вырашыліся адразу на месцы, іншыя ўзятыя на кантроль.