3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Уладзімір Андрэйчанка правёў прыём грамадзян
Важнасць працы з насельніцтвам падкрэсліў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу падчас асабістага прыёму грамадзян ва Ушачах. Як адзначыў Уладзімір Андрэйчанка, пытанні, якія паднімаюць выбаршчыкі, дэпутаты выкарыстаюць у законатворчай працы. Падчас прыёму паступіла 5 зваротаў. Жыхары вёскі Матырына занепакоеныя станам аўтадарогі Ушачы - Бабынічы. Яе капітальны рамонт уключаны ў дзяржпраграму рэканструкцыі аўтадарожнай сеткі краіны на найбліжэйшыя 5 гадоў. Гучалі пытанні землеўладкавання, капрамонту жылля, будаўніцтва вадаправода. Жыхары вуліц Кветкавай і Авангарднай прыйшлі з падзякай (пасля звароту да спікера парламента вуліцы былі заасфальтаваныя).
З пачатку года да кіраўніка Палаты прадстаўнікоў паступіла 17 зваротаў ад жыхароў Ушацкага раёна. 90% вырашылі. Усе пытанні знаходзяцца на асабістым кантролі спікера парламента.















