3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Уладзімір Каранік: Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі назіраецца стабільнае зніжэнне колькасці хворых на COVID-19
Міністэрства аховы здароўя заклікае грамадзян устрымацца ад выездаў за межы Беларусі ў рэгіёны з неспрыяльнай эпідсітуацыяй па каранавірусе. Як адзначылі ў ведамстве, з пачаткам летняга сезона павялічылася колькасць асоб, якім пасля вяртання неабходна знаходзіцца пад медыцынскім назіраннем у сувязі з тым, што яны наведалі краіны, у якіх усё яшчэ актыўна рэгіструюцца выпадкі COVID-19.
Паводле звестак, на сённяшні дзень у Беларусі выздаравелі і выпісаны 59 061 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваны 66 521 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірусную інфекцыю. Праведзена 1 209 400 даследаванняў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 513 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Ва ўсіх рэгіёнах краіны назіраецца стабільнае зніжэнне колькасці хворых на COVID-19. Пра гэта журналістам паведаміў Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік.
Прагучалі сёння заявы ад Міністэрства аховы здароўя і аб перспектывах стварэння вакцыны ад каранавіруса. Акрамя таго, Уладзімір Каранік паведаміў, што беларускія і амерыканскія навукоўцы распрацавалі сумесны пратакол клінічных даследаванняў лячэння анкалагічных хворых. Зараз у нашай краіне праводзяцца даследаванні прымянення ДНК-вакцыны супраць раку.