3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
"Уладар сяла": лепшую аграсям'ю Мінскай вобласці выбралі ў Нясвіжы
Стравы традыцыйнай кухні, прэзентацыя сваіх падворкаў, творчыя выступленні і нацыянальныя касцюмы - сапраўдны беларускі каларыт пад промнямі чэрвеньскага сонца. У Нясвіжы прайшоў рэгіянальны этап аграрнага оўпен-эйра "Уладар сяла".14 сем'яў з усіх мясцін Мінскай вобласці пазмагаліся за званне лепшых у некалькіх намінацыях. Сярод удзельнікаў праекта - медыкі, настаўнікі, вадзіцелі, трактарысты, ляснічыя - прадстаўнікі самых розных прафесій. У праграме - спартыўная эстафета для ўсёй сям'і, інтэлектуальны конкурс і, вядома, нарыхтоўка дроў на хуткасць.
У выніку пуцёўку ў фінал атрымала "фэмілі-цім" з Нясвіжа. У поўным складзе яна адправіцца прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе, які адбудзецца 10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя.