3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
"Уладара сяла" выбралі ў Мінскай вобласці
Сямейныя каштоўнасці і жыццё са словам "агра". "Уладароў сяла" выбралі ў Мінскай вобласці. Пераможцам стала сям'я ШЫла з Барысаўскага раёна. Маладыя бацькі Андрэй і Юлія выхоўваюць двух сыноў. Цэнтральны рэгіён яны прадставяць у рэспубліканскім фінале. Абласны этап конкурсу аб'яднаў 18 фэмілі-каманд (у тым ліку шматдзетных). На базе адпачынку ў Крупскім раёне яны прэзентавалі каларытныя падворкі. А яшчэ спаборнічалі на хуткаснае манеўраванне з садовым інвентаром, паказвалі майстар-клас па спавіванні дзяцей і рыхтавалі дранікі на калодзе.
Сярод лаўрэатаў конкурсу "Уладар сяла" таксама сям'я Сударавых са Старадарожскага раёна і Ляшковічаў - з Вілейскага. Сям'я Груша з Клецкага краю натхніла сваёй візіткай і стала пераможцам анлайн-галасавання.















