3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Вадзіцелі таксі - на кантролі ДАІ
ДАІ сталіцы ўважліва сочыць не толькі за перавозкай пасажыраў. На кантролі - вадзіцелі таксі. Асноўная ўвага - знешняму стану транспарту, наяўнасці тэхагляду. Правяраюць у першую чаргу пераабсталяванне транспартных сродкаў, спраўнасць рулявой і тармазной сістэмы. Асабліва важны аспект - светлавыя прыборы. Яны павінны працаваць бездакорна - з-за дрэнных умоў надвор'я і кароткага светлавога дня.
За першыя дні прафілактычнага мерапрыемства ў сталіцы ўжо выпісалі дзясяткі штрафаў. У асноўным з-за адсутнасці неабходных дакументаў і па прычыне перавышэння хуткаснага рэжыму.