3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Вадзіцелі таксі на кантролі Дзяржаўтаінспекцыі Мінска
На кантролі ДАІ вадзіцелі таксі. Падчас акцыі супрацоўнікі аўтаінспекцыі праводзяць праверкі на дыспетчарскіх станцыях і стаянках, у цэнтры горада. Асноўная ўвага знешняму стану транспарту і ўмовам перавозкі пасажыраў. Правяраюць таксама неабходныя дакументы. За першыя дні прафілактычнага мерапрыемства ў сталіцы выпісаны ўжо дзясяткі штрафаў. У асноўным за адсутнасць на аўтамабілях таксі тэхнічнага агляду.
Як правіла, вадзіцеля прыцягваюць да адказнасці за пераабсталяванне транспартных сродкаў, няспраўнасць руля і тармазной сістэмы і за некарэктную работу светлавых прыбораў. Працягнецца прафілактычная акцыя да сярэдзіны верасня.















