3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Водныя артэрыі Гомельскай вобласці памяншаюцца на 1-9 сантыметраў за суткі
Самы рачны рэгіён Беларусі працягвае мяльчэць. Водныя артэрыі Гомельскай вобласці памяншаюцца на 1-9 сантыметраў за суткі. Гідролагі апавясцілі суднаходныя арганізацыі пра пагрозу - абмяльчэнне дасягнула небяспечных значэнняў. Пакуль забароны на перамяшчэнне рачнога транспарту няма, але яго праца ўскладнена. Такая сітуацыя па ўсім рэгіёне, акрамя Прыпяці. Становішча пагаршаецца на Дняпры ля Жлобіна, Рэчыцы і Лоева, а таксама на Бярэзіне ля Светлагорска і на Сожы ля Гомеля.
Абмяльчэнне назіраецца апошнія некалькі гадоў. Гістарычны мінімум зафіксавалі ў 2015. Але гідролагі мяркуюць, што праз засушлівае лета рэкорд можа быць пабіты.