3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Вайскоўцы міратворчай роты падводзяць вынікі камандзіроўкі ў Казахстан
Характар сучасных глабальных пагроз патрабуе ад дзяржаў сумесных намаганняў па ўмацаванні міру і міжнароднай бяспекі. Дзейнасць міратворчых місій з'яўляецца ўнікальным і дынамічным інструментам па правядзенні аперацый у самых небяспечных месцах свету. Пры гэтым вырашаюцца самыя складаныя задачы, мэта якіх - урэгуляванне канфліктаў і дасягненне прымірэння паміж варагуючымі бакамі. Беларусь як паўнапраўны член міжнароднай супольнасці не стаіць убаку ад геапалітычных працэсаў. У 2004-м годзе наша краіна ўпершыню заявіла аб намеры стварыць уласны міратворчы воінскі кантынгент, а ўжо ў 2005-м была сфарміравана міратворчая рота. Нядаўна гэта падраздзяленне вярнулася з Казахстана, з гонарам выканаўшы міратворчую місію. Гэта першы такі вопыт у гісторыі Узброеных Сіл незалежнай Беларусі. Як самі вайскоўцы ацэньваюць вынікі місіі? Аб гэтым нашы карэспандэнты распыталі непасрэдных удзельнікаў камандзіроўкі ў Казахстан, а заадно ўбачылі, чым напоўнены радавыя будні асобага падраздзялення.