3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Валанцёры і супрацоўнікі Чырвонага Крыжа сталі донарамі крыві
Валанцёры і супрацоўнікі Чырвонага Крыжа Палескага рэгіёна далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі. На базе Абласнога цэнтра трансфузіялогіі 20 чалавек сталі донарамі крыві і яе кампанентаў на бязвыплатнай аснове. У найбліжэйшыя дні да ініцыятывы далучацца і райцэнтры Гомельскай вобласці. Дарэчы, у Гомельскім абласным цэнтры трансфузіялогіі за год праводзяць 28 000 данацый крыві і яе кампанентаў. Тут ужо нарыхтавана 42 плазменныя дозы анты-COVID-19.















