Восеньскія кірмашы працуюць 24-25 кастрычніка ў Беларусі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Шчодры кошык ўраджаю можна набыць у восеньскіх мабільных маркетах. Кірмашы працуюць 24-25 кастрычніка. Па традыцыі самы маштабны пункт продажу знаходзіцца на галоўнай лакацыі ля "Чыжоўка-Арэны".
Сельгасарганізацыі і фермеры з усіх рэгіёнаў краіны прапануюць свежую прадукцыю. У асартыменце ёсць гародніна, садавіна і ягады, духмяны мёд, малочныя і мясныя вырабы - усё па даступных цэнах.
Акрамя асноўнай пляцоўкі, міні-кірмашы працуюць кожныя выхадныя ва ўсіх раёнах сталіцы. З дастаўкай ураджайнага кошыка маламабільным і пажылым людзям дапамагаюць валанцёры БРСМ "Добрае сэрца".







