Вялікі тэатр Беларусі далучыўся да святкавання Тыдня бацькоўскай любові
Вялікі тэатр Беларусі далучыўся да святкавання Тыдня бацькоўскай любові
"Тэатральная раніца для ўсёй сям'і" сабрала юных гасцей і іх бацькоў на майстар-класах у вядучых артыстаў. Фае Вялікага ўпрыгожылі дэкарацыі і рэквізіт са спектакляў, на фотазонах можна было прымерыць сцэнічныя вобразы. Усе госці, незалежна ад узросту, спрабавалі сябе ў харавых спевах, дырыжыраванні і харэаграфіі, пад кіраўніцтвам прафесіяналаў вучыліся наносіць грым і ствараць эскізы дэкарацый. Юным гледачам паказалі спектаклі і проста выступленне флейтыстаў і салістаў оперы.
Штогод Вялікі тэатр расчыняе свае дзверы на Тыдні бацькоўскай любові. Праект дае магчымасць усёй сям'і акунуцца ў творчую атмасферу, убачыць працэс падрыхтоўкі пастановак і бліжэй азнаёміцца з тэатральнымі прафесіямі.







