3.81 BYN
2.77 BYN
3.22 BYN
"Погляд на Беларусь" сёння пасля "Панарамы"
Яму ўдалося пазнаёміцца з беларускай глыбінкай і зразумець беларускую душу. Ёзэф Мігаш вось ужо больш як чатыры гады жыве і працуе ў Мінску, дзе ўзначальвае Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Беларусі. Некалькі дзён таму ўказам Прэзідэнта дыпламат узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. У новым выпуску праекта "Погляд на Беларусь" наш госць распавядзе аб жыцці ў Беларусі, аб адукацыі і спорце, дыпламатычнай службе, аб захапленнях, марах і планах, напрыклад, аб тым, як пасля завяршэння дыпламатычнай кар'еры ён плануе займацца фермерствам. "Погляд на Беларусь" глядзіце сёння пасля "Панарамы".















