3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
X-Faсtor Belarus шукае таленты ў Мазыры
X-Faсtor у Мазыры. Шоу працягвае шукаць таленты. Перадкастынг стартаваў апоўдні ў гарадскім Палацы культуры. Рэгістрацыю на сайце праекта прайшлі амаль паўтары сотні чалавек. Праслухоўванне ў рэжыме жывога гуку і без музычнага суправаджэння. Журы шукае цікавых герояў, таму прэтэндэнтам на пуцёўку ў шоу прыходзіцца нялёгка. Акрамя знаёмства з біяграфіяй, а таксама выканання некалькіх кампазіцый на рускай і замежнай мовах, у хуткім і павольным тэмпах удзельнікі здзіўляюць і іншым.
Наперадзе ў X-Faсtor і каманды праекта яшчэ два гарады для праслухоўвання, уключаючы сталіцу. У Мінску адбудзецца і фінал нацыянальнага кастынгу.