XX Рэспубліканская міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў адкрылася ў Гомелі велапрабегам
Зборныя каманды галіновых прафсаюзаў аб'ядналіся пад флагам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Гомель прымае XX Рэспубліканскую міжгаліновую спартакіяду.
Гарачыя баталіі праходзяць адразу на некалькіх пляцоўках, а стартавала галоўная карпаратыўна-спартыўная падзея года велапрабегам "У адзінстве - сіла!". На старт выйшлі каля 300 чалавек, маршрут велакалоны пралягаў ад Лядовага палаца да плошчы Паўстання. А яшчэ ў праграме валейбол, міні-футбол, лёгкая атлетыка, плаванне, настольны тэніс, гіравый спорт, кулявая стральба, більярд, дартс - усяго 9 відаў спорту.
"Настрой баявы. Хочам заняць першае месца, выйграць кубак і паехаць з медалямі і кубкам дамоў", - прызналася ўдзельніца спаборніцтваў Іна Пятроўская.
Усяго Рэспубліканская міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў сабрала ў Гомелі каля 800 лепшых атлетаў-аматараў. Спаборніцтвы прадоўжацца да 27 верасня ўключна.







