3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Кірмаш вакансій у фармаце анлайн пройдзе заўтра ў Мінску
Пошук працы з дому. Анлайн-кірмаш вакансій для жыхароў Мінска пройдзе заўтра з 10 да 12 гадзін. 8 арганізацый сталіцы прадставяць больш за 600 вакансій. Саіскальнік можа задаць пытанне ў чаце адносна той вакансіі, якая яго зацікавіла, і атрымаць неабходную кансультацыю ад магчымага працадаўцы. Такія кірмашы арганізуюцца штотыдзень па чацвяргах. З пачатку года на электронным сайце было заяўлена каля 22 тысяч вакансій, а наведалі рэсурс у інтэрнэце больш як 16 тысяч саіскальнікаў.