Ю. Альберс: Спорт павінен быць па-за палітыкай
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Беларусь заклікае перагледзець несправядлівае рашэнне Міжнароднага саюза біятланістаў аб пазбаўленні спарткомплекса "Раўбічы" права прыняць этап Кубка свету ў сакавіку наступнага года.
Сёння Савет Міністраў нашай краіны накіраваў у Зальцбург ліст на імя кіраўніка біятлоннай арганізацыі Оле Даліна. У ім беларускі бок выказвае сваё здзіўленне наконт цяперашняй сітуацыі, бо яшчэ нядаўна функцыянер расхвальваў арганізацыйныя магчымасці Раўбіч. Саюз біятланістаў летась звярнуўся ў Беларусь па дапамогу па выратаванні чэмпіянату Еўропы, і гэтая просьба была пачутая. Беларусь паспяхова правяла спаборніцтвы.
Так што ж змянілася за гэткі кароткі тэрмін у партнёрскіх адносінах? Вось цытата з ліста, накіраванага ў Міжнародны саюз біятланістаў.







