3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Забарона на наведванне лясоў уведзена ўжо ў 75 раёнах
У Беларусі цёпла і суха. Месцамі па краіне сёння прагрымяць навальніцы. Праз складанае пажаранебяспечнае становішча забарона на наведванне лясоў уведзена ўжо ў 75 раёнах. Цалкам закрытыя масівы Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей, часткова - Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай. Парушальнікам пагражае штраф да 600 рублёў. Толькі за мінулыя выхадныя супрацоўнікі лясной аховы ліквідавалі 11 пажараў.