3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Гарачыня, адсутнасць ападкаў і парывісты вецер ускладняюць пажаранебяспечную сітуацыю
У чатырнаццаці раёнах Мінскай вобласці наведванне лесу забаронена. Больш за два дзясяткі разоў ратавальнікі выязджалі тушыць узгаранні ў прыродных экасістэмах. Статыстыка сведчыць: 9 з 10 лясных пажараў адбываюцца па віне чалавека.
Пры дапамозе беспілотнікаў манітораць сітуацыю вакол пляжаў і вадасховішчаў. З паветра выяўляюць месцы развядзення агню, знаходжанне транспарту ў забароненых месцах і наяўнасць несанкцыянаваных звалак. За парушальнікамі сочаць і камеры відэаназірання непасрэдна ў лясах. Актуальнасць абмежаванняў на наведванне лясоў - на інтэрактыўнай карце на сайце Мінлясгаса.