3.79 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Зімнія краявіды на палотнах Міколы Зімняга
Сёння снег ньюсмейкер. Для адных гэта цяжкасці на дарогах, дадатковая праца за снегаўборачнай машынай, для іншых тэма для натхнення. І вось зімовыя пейзажы ў акварэлі.
Мастак Мікола Зімні з Маладзечна мае ў гэтай тэхніцы свае адметныя, аўтарскія рысы. Ён прадстаўнік знакамітай Віцебскай мастацкай школы, які лічыць, што завіруху можна намаляваць з дапамогай яго асабістых прыёмаў. На майстар-клас да мастака трапіла Ларыса Гулякевіч.
Мікола Зімні – такі псеўданім атрымаў маладзечанскі мастак Мікалай Аўчыннікаў. На тое ёсць творчыя прычыны: нарадзіўся зімой і любімыя пейзажы ў творчасці таксама зімовыя.
Акварэль – галоўная спадарожніца яго творчасці. Мастак валодае гэтай тэхнікай дасканала.
Нават мае свае аўтарскія прыёмы, ведае, як утаймаваць гэтую капрызную вадзяную фарбу. А прафесійныя навыкі перадае сваім вучням у Маладзечанскай гімназіі–каледжы мастацтваў.
Мікола Аўчыннікаў выкладае жывапіс і кампазіцыю тут 34 гады, з дня існавання навучальнай установы. Кіруе мастацкім аддзяленнем.
Вучні працягваюць майстэрства настаўніка, пераймаюць сакрэты яго пэндзля.
Аўтарская тэхніка малявання Міколы Аўчыннікава
Як сур'ёзны прафесіянал Мікола Аўчыннікаў заявіў пра сябе ў сярэдзіне 70-х мінулага стагоддзя. Прадстаўнік знакамітай Віцебскай акварэльнай школы. Любіць жартаваць пра свой лёс: нарадзіўся ў Гомельскай вобласці, вучыўся ў Віцебску, а жыве ў Маладзечне.
Тэхнічная віртуознасць, свабода эксперыментаў і маляўнічых імправізацый.
Тэма твораў - шматлікія гістарычныя мясціны Беларусі. Так, серыя работ "Ракуцёўшчына" прысвечана Максіму Багдановічу. "Залессе. Паланэз" - Агінскаму. У творчай скарбонцы мастака ёсць і помнікі археалогіі, культуры і архітэктуры XII–XVIII стагоддзяў. Спаса-Ефрасіннеўская царква - у Полацку.
Мікола Аўчыннікаў быў удзельнікам пленэраў імя Язэпа Драздовіча і Фердынанда Рушчыца. Усім мэтрам абавязкова мастацкае прысвячэнне ў акварэлі з павагай ад Міколы Зімняга.