"Зубронку" - 57 гадоў: аздараўленчы лагер на беразе Нарачы адзначае дзень нараджэння
Брэнд шчаслівага дзяцінства і нашай краіны. "Зубронак" сустракае 57-годдзе міжнароднымі зменамі і маштабнымі праектамі. У Нацыянальным дзіцячым цэнтры зараз праходзіць самая доўгачаканая, пятая летняя змена.
На беразе Нарачы лепшыя школьнікі Беларусі незабыўна праводзяць канікулы, і, вядома, лагер пацвярджае свой міжнародны статус. Па запрашэнні Прэзідэнта ў цэнтр прыляцелі 92 школьнікі з Кітая на змену "Насустрач адзін аднаму". Дарэчы, гэтым летам тут адпачываюць дзеці з Індыі і В'етнама, Лаоса і М'янмы, Алжыра і Егіпта, Зімбабвэ і іншых краін.
"Зубронак" - гэта яшчэ і пляцоўка для прафесійнага станаўлення маладых спецыялістаў. Педагогі-пачаткоўцы атрымліваюць тут вялікі вопыт працы. Студатрады рэгулярна становяцца часткай вялікага калектыву.
"Святочны вечар упрыгожыць феерверк, вогнішча сяброўства. Упэўнена, што ў дзяцей застануцца яркія ўражанні на доўгі час, яны будуць успамінаць гэты дзень і гэту змену на працягу ўсяго навучальнага года", - адзначыла дырэктар НДЦ "Зубронак" Таццяна Асмалоўская.
З моманту адкрыцця ў лагеры паспелі адпачыць і пасябраваць школьнікі з больш як 40 краін свету.







