3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
Ці засталося месца для дыпламатыі ў ірана-ізраільскім канфлікце?
Аўтар:Мікіта Махоткін
Ці засталося месца для дыпламатыі ў ірана-ізраільскім канфлікце? На Захадзе крывадушна выяўляюць "заклапочанасць". Злучаныя Штаты, са згоды і адабрэння якіх пачалася ізраільская аперацыя, з-за акіяна назіраюць за развіццём падзей.
Ахвяр канфлікту становіцца ўсё больш. З пачатку аперацыі Тэль-Авіва загінула звыш 220 іранцаў, больш за 1,5 тыс. шпіталізаваны. 90 % пацярпелых – цывільныя асобы. З ізраільскага боку загінула не менш за 20 чалавек, яшчэ 4 сотні пацярпелі.
Былі ўчынены шматлікія атакі на ядзерныя аб'екты ў іранскім Ісхафане, авіяўдары адчуў Тэбрыз. Адказам стаў запуск ісламскай рэспублікай ракет па Ізраілі (падрабязнасці ў відэа).