У Мінску ўсталявалі фітасцены і парклеты
Кветкавыя ноу-хау на вуліцах сталіцы. Мінск упрыгожваюць парклеты і фітасцены.
Размясціліся яны ўздоўж праспекта Пераможцаў ля кінатэатра "Масква".
Канструкцыі вышынёй амаль два метры, у якіх пасаджаны жывыя расліны.
Фітасцены абсталяваны кропельным палівам, які працуе ад сонечных батарэй.
У той жа лакацыі знаходзяцца парклеты. Канструкцыі з вертыкальным азеляненнем і лаўкамі для адпачынку.







