Мінск поўнасцю гатовы да абагравальнага сезона
Беларуская сталіца поўнасцю гатова да пачатку абагравальнага сезона. За год энергетыкі рэканструявалі і адрамантавалі амаль 90 км цеплавых сетак. Акрамя таго, выкананы капрамонт асноўных падстанцый. Праходзіць мадэрнізацыю і ключавы аб'ект энергетыкі мегаполіса - ЦЭЦ-4. Тут адна з актуальных задач - навучанне персаналу на трэнажоры, што імітуюе аварыйныя сітуацыі.
У Мінскіх цеплавых сетках расказалі аб падрыхтоўцы да абагравальнага сезона.

Андрэй Мацкевич, намеснік галоўнага інжынера філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга": "Наша галоўнае дасягненне - пераход на перадізаляваныя трубы, што дазваляе нам павялічыць тэрмін эксплуатацыі, зменшыць аварыйнасць за кошт магчымасці дыягнаставання труб у працэсе эксплуатацыі. Трубы абсталяваныя праваднікамі, якія дазваляюць нам у рэальным часе дыягнаставаць стан труб, убачыць і прадухіліць аварыйную сітуацыю, а таксама планаваць рамонты".
ЦЭЦ-4 забяспечвае ацяпленнем і гарачай вадой амаль палову жыхароў сталіцы.







